Перайсці да зместу

Эдвард Пякарскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Пякарскі
Дата нараджэння 13 (25) кастрычніка 1858[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1934(1934-06-29)[2][1] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, этнограф, географ, фалькларыст
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард (Эдуард) Каралевіч Пяка́рскі (13 (25) кастрычніка 1858, вёска Пятровічы (каля Смалявічаў), Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 29 чэрвеня 1934) — беларускі этнограф, географ, фалькларыст, мовазнавец. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1927), ганаровы акадэмік (1931)[4].

Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай, Чарнігаўскай гімназіях, у Харкаўскім ветэрынарным інстытуце. За ўдзел у народніцкім руху выключаны з інстытута, сасланы ў Якуцію (1881). Даследаваў геаграфію, фальклор і мову, супрацоўнічаў з Усходне-Сібірскім аддзяленнем Рускага геаграфічнага таварыства. Працаваў вучоным захавальнікам Музея антрапалогіі і этнаграфіі[5]. У 1914—1917[4] гадах сакратар аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства. Працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук СССР.

Пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках у Санкт-Пецярбургу (набярэжная Смаленкі, 9). Надмагілле ўнесена ў Пералік аб’ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны федэральнага (агульнарасійскага) значэння, якія знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургу[6].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Прымаў удзел у экспедыцыях Усходне-Сібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства (1894—1896), Аяна-Нельканскай (1914—1917). Складальнік і рэдактар серыі «Об­раз­цы на­род­ной ли­те­ра­ту­ры яку­тов» (т. 1-3, 1911—1918)[5]. Адзін з аўтараў «Слоўніка якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—1930)[4]. Рэдакар часопіса «Жи­вая ста­ри­на» (1914—1917)[5].

  1. а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
  2. а б Пекарский Эдуард Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Пекарский Эдуард Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  4. а б в Беларусь 1995.
  5. а б в ВРЭ 2004—2017.
  6. Постановление Правительства РФ от 10 июля 2001 г. № 527.